Фальклорны гурт “Нежачкі”

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Главная Проход по ссылкам навигации

Контактная информация

Адрес: 211471 г.п. Россоны, ул. Советская, 4
Телефон: (802159)-41261
Электронная почта: prrosroo@vitebsk.by, hozgruppa.roo@yandex.ru, umk.rossoni@yandex.ru 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

Фальклорны гурт “Нежачкі” створаны ў лістападзе 1999 года пад кіраўніцтвам Літвінавай Валянціны Уласаўны.

Спачатку гурт толькі танчыў, а потым шукалі носьбітаў мясцовых традыцый і пераймалі ад іх спеўны, вусна-паэтычны, музычны фальклор. Адбыліся цікавыя сустрэчы з мясцовымі гарманістамі Краснабаевым К.В.,1919 г.н. в. Рудня, Вячэрскай В.І.,1916г.н. в. Межава Літвінавым П.П. 1919 г.н.в. Янкавічы, Сталбуновым У.І. 1928 г.н. г.п. Расоны. Сабрана калекцыя гармонікаў, на якіх дзеці вучацца музычнаму традыцйнаму выкананню. У праграме ансамбля гарманістаў   традыцыйныя найгрышы мясцовых танцаў: “Межаўскі матлёт”, “Нарэчанька”,”Бес”,”Вальс по  достоінству”, “Прыпеўкі”, “Страданія” , “Канюхоўская полька”, “Камарынскі”  і іншыя . Ансамбль дапаўняюць свістулькі, акарына, дудачкі, шумавыя інструменты. Ансамбль з’яўляецца пераймальнікам мясцовых традыцый, які захоўвае і прадаўжае іх  існаванне.

Рэпертуар фальклорнага гурта адлюстроўвае багацце і  разнабаковасць рэгіянальнага танцавальнага, песеннага, гульнёвага, музычнага фальклору, а таксама адраджэнне нацыянальных  рамёстваў: вышыўкі, выцінанкі, саломапляценне. Рэпертуар пастаянна папаўняецца творамі, знойдзенымі падчас фальклорных экспедыцый на Расоншчыне.  

У верасні  2005 годзе  калектыву прысвоена званне “Узорны”. У гэтым жа годзе калектыў удзельнічаў  у дзіцячым  фальклорным  фестывалі  “Марцінас” у Літве, а таксама  стаў лаўрэатам Усебеларускага фестывалю “Беларусь – мая песня”, абласнога   фестывалю–конкурсу  “Ад прашчураў да зор”. Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам ІІ Рэспубліканскага фестывалю народнага танца “Беларуская полька”, лаўрэатам І Рэспубліканскага фестываля “Калядны фэст”. Калектыў стаў дыпламантам XVI фестывалю беларускага мастацтва і фальклору “Бараньскія музыкі - 2007”.

У 2008, 2011, 2014 годзе калектыў  падцвердзіў найменне  “узорны”.

У 2006, 2010 годзе калектыў стаў лаўрэатам  фестываля “Берагіня”, у 2007 годзе - абласнога свята “Грай гармонік і цымбалы” ў  в. Гомель Полацкага раёна, у  2008, 2010 годзе -  лаўрэат Міжнароднага фестывалю  “Звіняць цымбалы і гармонік”  у  г. Паставы.  У 2009, 2011 годзе калектыў стаў дыпламантам Міжнароднага фестывалю “Дняпроўскія галасы” ў г. Дуброўне. У 2010 годзе быў удзельнікам  творчай справаздачы  лепшых калектываў мастацкай  самадзейнасці  Віцебскай  вобласці  ў Палацы  Рэспублікі. У 2010, 2011  годзе стаў лаўрэатам  рэспубліканскіх  фальклорных фестываляў ў НДООЦ “Зубраня” “Юныя таленты Беларусі”. Гурт “Нежачкі” на абласным этапе рэспубліканскага агляда-конкурса дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир” у 2011 годзе атрымаў дыплом І ступені. Калектыў быў удзельнікам рэспубліканскага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі -2011” у Маладзечна.

З 2012 года кіраўніком калектыва стала Вашчанка Алена Мікалаеўна.

У 2012-2013 навучальным годзе ўзорны фальклорны гурт “Нежачкі” пад кіраўнітвам Алены Вашчанка прыняў удзел у абластным тэлевізійным праекце “Зорны пуць”, які праводзіў абласны тэлеканал “Скіф”, дзе стаў пераможцам.

У маі 2013 годза калектыў прымаў удзел у тэлевізійным праекце тэлеканала “БТ-2” “Наперад у мінулае”. У верасні - у адкрыцці  Рэспубліканскага тыдня дадатковай адукацыі, які праходзіў у ДУДА “Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі”.

У 2014 годзе на X абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва “Ад прашчураў да зор” калектыў заваяваў Гран-пры фестывалю, тры танцавальныя пары у старэйшай узроставай катэгорыі занялі 1, 2, 3 месцы. Саліст калектыва, Савіцкі Аляксандр, стаў пераможцам у намінацыі “Сольныя спевы”. Узорны фальклорны гурт “Нежачкі” у намінацыі “Гуртавыя танцы” таксама стаў пераможцам.

Калектыў прыняў удзел у раённым свяце дзіцячай народнай творчасці “Кола будучыні” у г. Верхнедзвінску.

Участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села «Дожинки -2014», г.Городок.

Ні адно раённае свята не абыходзіцца без удзелу ўзорнага фальклорнага гурта “Нежачкі”.

 

2015 год

- Республиканский смотр-конкурс детского творчества «Здравствуй, мир!» - Диплом 1 степени (Дипломант)

- Турнир белорусских бытовых танцев в рамках Международного праздника традиционной культуры «Браславские зарницы» - Гран-при танцевальная пара Мартынова Мария и Куриленко Егор

2016 год

- ХІ обласной смотр-конкурс фольклорного искусства “Ад пращчураў – да  зор”, Дипломы 1,2 степени.

Коллектив принимал участие в отчётном концерте лучших коллективов  Витебской области в мае 2016 года в городе Витебске.

2017 год

- Областной этап IV Республиканского смотра-конкурса детского творчества ”Здравствуй, мир!“ - Диплом 1 степени

- IV Республиканский смотр-конкурс детского творчества «Здравствуй, мир!» - Диплом 1 степени

- Республиканский педагогический форум «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі» - Благодарность Национального центра художественного творчества детей и молодёжи